У пятым туры чэмпіянату Беларусі “Нёман” у Мінску абыграў сталічнае “Дынама”. Адзіны гол у матчы з пенальці забіў Валерый Жукоўскі.
Вырашальны мяч гродзенцы забілі на 90-й хвіліне. Шытаў у сваёй штрафной паваліў Алыкулава. Біць адзінаццаціметровы ўзяўся Валерый Жукоўскі. Яго дакладны ўдар і прынёс гродзенцам перамогу ў Мінску.
“Дынама-Мінск” – “Нёман” – 0:1
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
– Напэўна, можна сказаць, што нам пашанцавала ў канцы матчу. Крыху не разабраліся з левым флангам абароны. На мой погляд, “Дынама” яшчэ не зусім згуляная каманда. Трэба ёй час, каб разгуляцца. Але вельмі моцныя індывідуальна футбалісты – і Фатаі, і Білоног. Ёсць футбалісты, якія могуць вырашыць эпізод. У цэлым, я задаволены гульнёй. І задаволены гульнёй Гулжыгіта. У нас была вымушаная перастаноўка ў складзе. Адзін з лідэраў каманды Лягчылін атрымаў траўму. Таму мы баяліся за цэнтр поля. Але Якімаў спрацаваў добра. Як, уласна, і ўся каманда.
Пасля перамогі ў Мінску гродзенцы дзеляць 6-е і 7-е месца з “Іслаччу”. У каманд па 9 ачкоў. Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 4 мая і будзе прымаць “Тарпеда-БелАЗ”.