Прызнанні ў каханні, словы падтрымкі і добрыя пажаданні - 25 і 26 красавіка заўзятары пакрылі лёд хакейнага поля ў Гродне каляровымі надпісамі і малюнкамі. Такім чынам хакеісты і іх прыхільнікі адзначаюць закрыццё сёлетняга сезону.
«Мы любім наш «Нёман», — расказвае Юля Буча, каторая разам з дочкамі Палінай і Ксюшай таксама прышлі растапіць лёд. Усёй сям’й яны ходзяць заўзець за Нёман. Дзяўчаты любяць хадзіць на матчы, расказвае мама. Паліна ведае клубныя песні, а Ксюша пакуль што яшчэ можа і заснуць падчас матча. «Маляваць на лёде прыйшлі ўпершыню. Малайцы нашы! Увесь час прыдумляюць нехта цікавае і новае,» — кажа Юля.
Hrodna.life таксама далучыўся да мастацкай акцыі. Лагатып выдання застаўся на лёде ў знак прыхільнасці да клубу і пажаданняў новых перамог у наступным сезоне.