Сацыяльны праект «Радзіны» запускае новую ініцыятыву для цяжарных — «План родаў» павышае упэўненасць у атрыманні пазітыўнага вопыту ў родах! «. На planrodov.radziny.by жанчыны Беларусі змогуць знайсці шмат неабходнай інфармацыі: правы ў родах, шаблоны афіцыйных дакументаў у радзільню, паэтапныя крокі ўзаемадзеяння з медперсаналам, адказы экспертаў на пытанні, рэальныя гісторыі беларусак.
Па рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб атрымаць станоўчы вопыт родаў, пры паступленні ў радзільню цяжарным пажадана мець «план родаў» у абменнай карце, загадзя складзены і абмеркаваны з пацыенткай.
«План родаў» — гэта спрошчаная назва афіцыйнай «Заявы аб уліку правоў і інтарэсаў у правядзенні родаў у радзільні». Гэта дзейсны інструмент, які дазваляе ўзгадніць правы, патрэбы і інтарэсы жанчыны ў радзільні ў заканадаўча абгрунтаванай форме, павысіць узровень адказнасці жанчын у працэсе нараджэння, наладзіць камунікацыі з медыцынскімі супрацоўнікамі.
Такім чынам, «план родаў» — цалкам легітымны дакумент. Яго можа напісаць і ўзгадніць любая цяжарная, якой прагназуюцца няўскладненай роды.
«План родаў» ужо выкарыстоўваецца беларускімі жанчынамі як у нашай краіне, так і пры родах за мяжой. Гаворка ідзе і пра парадзіх, і пра спецыялістаў перынатальнай сферы. Карыстальнікі рэсурсу planrodov.radziny.by змогуць убачыць рэальныя гісторыі маці, маці-акушэрак, доўл, гінеколагаў, адвакатаў.
Мэта ініцыятывы: падняць пытанне рэалізацыі правоў і адказнасці жанчын у родах. Задача: расказаць, што існуе эфектыўны спосаб арганізаваць для сябе, малога і медработнікаў роды ў радзільні найбольш прыдатным дадзенай парадзісе спосабам.
«У радзільні створаны ўсе ўмовы і магчымасці. Жанчыны самі не хочуць (свабоды выбару ў родах, прыняцця адказнасці, ведаць, рыхтавацца, вырашаць) … і адмаўляюцца ў 99% выпадкаў ад створаных умоў…» — напісала галоўная акушэрка-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя ў дыскусіі ў facebook.
Арганізатары лічаць, што ініцыятыва «План родаў» гатова падвысіць ўпэўненасць у атрыманні пазітыўнага досведу ў родах. # Планродоврб #radzinyby
Таксама актывісты ініцыятывы просяць жанчын, якія нараджалі ў Беларусі ў 2017−2019 гг., запоўніць анкету https://docs.google.com/forms/d/1073xH-0z-tYM30aVh6bDxLmso2mhU1pKlz8WKk1Jf3A/edit?usp=drive_web
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…