Каля 15:00 24 красавіка загарэлася сухая трава на старым аэрадроме Караліно каля Юбілейнага возера. Яшчэ да прыезду пажарных супрацоўнікі аэраклуба самастойна здолелі прадухіліць распаўсюд агню.

У гродзенскім аэраклубе распавялі Hrodna.life, што трава своечасова была патушана, тэхніка і пабудовы не пацярпелі.

Аэрадром Караліна – найстарэйшы ў Беларусі. За гады існавання ён ні на дзень не спыняў сваёй працы. Упершыню аэрадром згадваецца ў 1910 годзе як месца дыслакацыі паветранай роты, а з 1912 года на ім размяшчаўся новы для таго часу від ваеннай тэхнікі – самалёты. Удзельнічаў аэрадром і ў баях Першай і Другой сусветнай войнаў. У пасляваенны час тут базаваліся як ваенная, так і грамадзянская авіяцыя. У цяперашні час на тэрыторыі аэрадрома Караліно размяшчаецца база дзяржаўнай спартыўнай установы “Гродзенскі абласны аэраклуб».

Денис Мисюля
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]