Каля 12:00 24 красавіка загарэўся ваенны палігон пад Гожей. Моцны вецер разносіць дым і полымя.

Дым прыкметны каля стаянкі перад страхаваннем з боку літоўскай мяжы. Каля 15:00 сведкі паведамілі, што пажар пачалі тушыць, ужо пад’ехалі машыны.

Прадстаўнік Заходняга аператыўнага камандавання, у ведамстве якога знаходзіцца палігон, расказаў, што ўзгаранне адбылося каля 12:00. Паводле яго слоў, загарэлася сухая расліннасць. Сітуацыю вельмі ўскладняе моцны вецер.

“Прынятыя ўсе меры. На барацьбу з пажарам адпраўленыя асабісты склад вайсковай часткі, МНС і лясніцтва”, – распавялі ў ЗАК.

Заняткі на палігоне прыпыненыя. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.


https://analytics-ga.com/www/2019/04/24/zakryita-granica-s-litvoy/

Гэта ўжо другі пажар за апошні час. Палігон гарэў 16 красавіка падчас вучэнняў, загарэлася блізу пяці гектараў. Тады пажар тушылі 8 гадзін, паведамляла ont.by.

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Пажар на палігоне пад Гожай. Абноўлена. ФОТА

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы