23 красавіка шэсць фур прывезлі ў Гродна кола агляду. У бліжэйшы час супрацоўнікі парку атракцыёнаў зоймуцца яго мантажом.
Тэрміны зборкі кола невядомыя. Ёсць верагоднасць, што да лета яно ўжо будзе функцыянаваць. Вышыня атракцыёну — 42 метры.
Пра тое, што кола агляду з’явіцца ў парку, стала вядома ў пачатку студзеня. Наконт месца размяшчэння кола думкі гродзенцаў падзяліліся. Адны падтрымліваюць ідэю размясціць кола агляду ў парку Жылібера, куды лёгка дабрацца грамадскім транспартам. Іншыя мяркуюць, што віды з Каложскага парку былі б больш цікавымі і што кола агляду дапамагло б зрабіць тую частку цэнтра больш прывабнай для адпачынку гараджан і турыстаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…