Каля ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага дзяржавай Саюзу палякаў Беларусі (СПБ) Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёну Гродна, паведамляе s**boda.org.

Судзілі лідарку Саюзу палякаў Анжаліку Борыс: зала перапоўненая, усім месцаў не хапіла
Фота: Інэса Тодрык-Пісальнік

Сярод прысутных палітык Аляксандр Мілінкевіч, журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не змясціліся ў залі.

Судзілі лідарку Саюзу палякаў Анжаліку Борыс: зала перапоўненая, усім месцаў не хапіла
Фота: Андрэй Пачобут

Анжаліку Борыс судзяць за арганізацыю традыцыйнага кірмашу на Казюкі ў Гродне ва ўнутраным дворыку побач з польскім кансулатам 3-га сакавіка. Паводле пракурора, Борыс парушыла парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў (ч. 2 арт. 22.34 КаАП Беларусі).


https://analytics-ga.com/www/2019/04/10/starshyinyu-sayuzu-palyakau-buduc-sudzic/

Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо ладзіла кірмаш згодна са статутам СПБ. Сёлета СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Гродне ладзілі Казюкі дваццаты раз. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій.

У выніку, суд пастанавіў вызваліць Борыс ад адказнасці – з-за нязначнасці правапарушэння.