Хутка гродзенцы і госці горада змогуць паесці ў вядомым рэстаране фастфуду «McDonald's». Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «КБС Віктарам Рэстараны», якое валодае закусачнымі гэтага брэнда ў Беларусі, набыло ўчастак зямлі насупраць філармоніі побач з паркоўкай ля цэнтральнай гарадской паліклінікі ў аўторак, 23 красавіка, піша vgr.by.
За 21 сотку на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў, Транспартнай і Гарнавых кампанія заплаціла 1 мільён 40 тысяч рублёў. На ўчастак прэтэндавала яшчэ 8 кандыдатаў. Пачатковы кошт лота склаў 125 тысяч рублёў.
Пакуль прадстаўнікі кампаніі ўстрымліваюцца ад каментароў пра дэталі будаўніцтва і тэрміны адкрыцця. Па іх словах, яны задаволены размяшчэннем участка, на якім будзе першая гродзенская закусачная ад Рэя Крока.
Па ўмовах таргоў пераможца аўкцыёну абавязаны атрымаць дазвол на правядзенне праектна-пошукавых работ і распрацаваць будаўнічы праект у тэрмін не больш за 2 гады.
Размовы аб прыходзе ў Гродна сеткі «McDonald's» вядуцца з 2014 года. Пад рэстаран ўжо планавалі як мінімум тры лакацыі: участак на Дубко-Пушкіна каля Дэпартамента аховы, пустку каля фабрыкі марожанага на Гарнавых. Хадзілі чуткі і пра тое, што «McDonald's» хоча адкрыць Станіслаў Сямашка ў сваім новым апарт-гатэлі на Калючынскай.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…