Навіны

У Гродне прадставілі адноўленую «Маргуноўку»

Аўтарэтраклуб «Вінтаж» 20 красавіка ў цэнтры Гродна прадставіў новы адрэстаўраваны аўтамабіль — мотавазок «Маргуноўку». Гэтая машына ў савецкія гады прызначалася для людзей з інваліднасцю і стала вядомай дзякуючы фільму «Аперацыя „Ы“, або Іншыя прыгоды Шурыка».

Аўтамабіль 1958 года аднаўлялі паўгода. Знайшлі яго на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ў Аульсе. У Гродне ў савецкія гады такіх машын было ўсяго некалькі штук.

Кіраўнік культурна-гістарычнага аўтарэтраклуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей падчас аднаўлення аўтамабіля. Фота grodnonews.by
«У пасляваенныя гады ў вялікай краіне было шмат інвалідаў, якія засталіся без ног, і таму кіраўніцтвам было прынята рашэнне наладзіць выпуск мотакалясак для такіх грамадзян. Кіраванне ў такіх міні-аўтамабілях было цалкам ручное. Выдаваліся яны бясплатна», — распавядае кіраўнік культурна-гістарычнага аўтарэтраклуба «Вінтаж» Сяргей Мукасей.

Сёння ў Гродне ўсяго адзін такі мотавазок, яго рэстаўрацыя пачыналася з поўнай разборкі і замены шматлікіх дэталяў. Аўтамабіль доўгія гады прастойваў у непрацоўным стане пад дрэвам.

«Машына сёння на хаду і для гэтага прыйшлося ўпарта папрацаваць на працягу некалькіх месяцаў. Яна была дзіравая наскрозь, пастараліся аднавіць усё роднае. Знайшлі новую гуму ў Польшчы, нам пашанцавала, што там выпускаюць такога ж памеру на бульбяныя капалкі. На пошук іншых неабходных запчастак сышло крыху больш за два месяцы. Сёння машына ў працоўным стане і можа разагнацца да 50 км/г», — дадаў Сяргей Мукасей.

Даведка

СМЗ С-ЗА — аўтамабіль-мотавазок на чатырох колах, які змяніў свайго трохколавага папярэдніка СМЗ С-1Л. Выпускалася машына ў Серпухаве на матацыклетным заводзе ў перыяд з 1958 па 1970 год. Пад капотам незвычайнага аўтамабіля знаходзіўся даволі маленькі матацыклетны рухавік ІЖ-49, магутнасць якога складала ўсяго 8 конскіх сіл. Ён дазваляў аўтамабілю развіваць максімальную хуткасць у 60 км/г. За 12 гадоў вытворчасці было выраблена больш за 200 тыс. экзэмпляраў. Пасля з’яўлення на тэлеэкранах СМЗ С-3А атрымаў народнае прызнанне і абзавёўся мянушкай «Маргуноўка». Справа ў тым, што аўтамабілем кіраваў вядомы савецкі акцёр Яўген Маргуноў у фільме «Аперацыя „Ы“, або Іншыя прыгоды Шурыка».

Двухмеснае аўто мела даўжыню ўсяго 2,6 метра, а шырыня яго дасягала 1,3 м. Вага заднепрываднога «вазка» — 425 кілаграмаў, а ёмістасць паліўнага бака — 12 літраў.

Плюсам матацыклетнага матора стала прастата канструкцыі. Паводле астатніх характарыстык аўто апынулася слаба прыдатным да эксплуатацыі.

Падзяліцца
Меткі: аўтохобі

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025