Ямы на вуліцах горада заладзяць да сярэдзіны мая: спачатку на ўездах у горад, затым — на другарадных дарогах, піша vgr.by.
Цалкам завершаны ямачны рамонт на вуліцы Горкага — тут паклалі 1100 кв. м асфальту. Зрабілі праспект Кляцкова, Усходнюю і Санаторную вуліцы. У выхадныя адрамантавалі ямы на Румлёўскім мосце. Паралельна рамантуюць вуліцы Белуша, Лідскую, праспект Касманаўтаў. Запланаваны работы ў цэнтры: вуліцы Кірава, Карла Маркса, Свярдлова, Карбышава і іншыя.
Усяго ў горадзе плануецца заладзіць каля 12 тысяч кв. м ям. Для гэтага нядаўна набылі новую машыну — ЯР-4 на базе МАЗа. Яна дазволіць больш хутка і якасна латаць дарожнае палатно. Такая універсальная тэхніка першая і пакуль адзіная ў вобласці, адзначыў галоўны інжынер КУП «Рамбудаўтадар» Валерый Клыбік. Разам з гэтым ліўневыя рашоткі абкладуць у адзін узровень з праезнай часткай.
Пасля вясновага абнаўлення барацьба з прарэхамі на дарогах працягнецца, але ўжо ў меншых аб’ёмах. Крытычныя ямы (глыбінёй больш за 5 см) будуць ўстараняць паступова. Дарэчы, сёння заладзіць адзін квадратны метр каштуе каля 40 рублёў.
З пацяпленнем на некаторых участках вуліц у горадзе цалкам заменяць асфальт. Першыя на чарзе — Вялікая Траецкая вуліца (ад Замкавай да Кастрычніцкай) і праспект Янкі Купалы.
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…