Калекцыянеры Гродна зноў пераязджаюць: цяпер у былы Дом афіцэраў

У гродзенскіх калекцыянераў будзе новае месца для кірмашоў. Клуб аматараў збірання паштовых марак, манет, значкоў і іншых прадметаў даўніны цяпер будзе сустракацца ў двары былога Дома афіцэраў.

«Уваход з боку вулачкі, што насупраць сабора. Выставу-кірмаш плануем праводзіць на гэтай вулачцы кожную трэцюю суботу і нядзелю з красавіка па верасень. Калекцыянеры збіраюцца да 09:00 і працуюць да 14:00—15:00», — распавёў кіраўнік клуба «Скарабей» Віктар Какарэка.

Бліжэйшы кірмаш каля Дома афіцэраў пройдзе 20−21 красавіка. У былы Палац тэкстыльшчыкаў, дзе раней праходзіў кірмаш,
звычайна прыходзіла 60−80 чалавек.

Супольнасць калекцыянераў у Гродне існавала яшчэ з савецкіх часоў, першапачаткова як філіял Усесаюзнага Таварыства філатэлістаў - ад заснавання арганізацыі ў 1966 годзе. Аматары збіраліся ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў да канца 1970-х, пасля чаго пераехалі ў Гарадскі дом культуры.

Ад сярэдзіны 1990-х да 2015 года сустрэчы калекцыянераў праходзілі ў Доме Афіцэраў. Пасля калекцыянеры былі вымушаныя пераехаць у Цэнтр культуры на вуліцы Паповіча. У 2017 годзе пасля падарожжа даўжынёй больш за 35 гадоў яны вярнуліся ў месца, дзе пачыналі - Палац тэкстыльшчыкаў. У 2018 годзе гэты аб’ект горад пачаў рыхтаваць да рэканструкцыі і калекцыянеры зноў пераязджаюць: вяртаюцца ў Дом афіцэраў.

Падзяліцца
Меткі: хобі

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024