Аб простай беларускай кашы, экскурсіі ў турму і бітве раёнаў “Фолюш” vs “Дзевятоўка” распавялі гродзенскія экскурсаводы – Ігар Лапеха, Міхаіл Нарынкевіч і Яўген Махнач у праграме “Вокны горада” на абласным тэлебачанні.
Госці праграмы падзяліліся прафесійнымі сакрэтамі і раскрылі падрабязнасці фэсту экскурсаводаў. Краязнаўцы таксама распавялі пра славутасці, якія трэба абавязкова наведаць у Гродне.


