У гродзенскім Pizzatruck зрабілі піцу з выявай Нотр-Дама. Сабор моцна пацярпеў падчас пажару 15 красавіка.

Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці стаў трагедыяй не толькі для парыжан, але і для людзей па ўсім свеце, якія былі ў гэтым месцы або марылі пабываць. Аўтар кулінарнага вырабу — гродзенскі піцаёла Павел Максімчык. У сакавіку, да Дня Волі, ён зрабіў піцу з «Пагоняй». А яшчэ раней гатаваў піцы з партрэтамі розных вядомых асоб.


Браты з Горадні хочуць накарміць Беларусь нэапалітанскай піцай. З Пагоняй і Лукашэнкам


https://www.instagram.com/p/BwUcJzWHIJR/

У Гродне зрабілі піцу з Нотр-Дамам

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]