Раніцай 17 красавіка стала вядома, што на пагорку Бернардынскага касцёла не будзе надпісу «Ленінскі раён». Пра гэта Hrodna.life распавялі ў «Зелянбудзе».
Вядома, што для ўмацавання схілу, на якім стаіць касцёл, з’явяцца толькі хмызнякі казацкага ядлоўца. Іх пачнуць высаджваць у бліжэйшы час.
17 красавіка сітуацыю з надпісам пракаментавала і гродзенская рымска-каталіцкая дыяцэзія.
— Тэрыторыя Пабернардынскага ўзгорка не належыць Рыма-каталіцкаму Касцёлу, таму мы не маем ніякага ўплыву на склаўшуюся сітуацыю і не можам адказваць за ландшафтны дызайн, якім займаецца «Зелянбуд». З кіраўніцтвам Гродзенскай дыяцэзіі рашэнне аб стварэнні жывога надпісу «Ленінскі раён» на схіле ўзгорка не ўзгаднялася. Мяркуем, што дадзеная ініцыятыва псуе знешні выгляд гістарычнага цэнтра горада. Надпіс таксама будзе адцягваць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і шматлікіх турыстаў ад знакавага месца, якім з’яўляецца найстарэйшая святыня горада — касцёл Адшукання Святога Крыжа.
Супрацоўнікі «Зелянбуда» з 15 красавіка на ўзгорку Бернардынскага касцёла пачалі ствараць вялікі надпіс «Ленінскі раён»: літары мелі высадзіць з хмызнякоў. Падобны надпіс «Кастрычніцкі раён» меў з’явіцца на адхоне па вуліцы Дарвіна на другім беразе Нёмана.
Петыцыю за адмену рашэння аб стварэнні жывых надпісаў «Ленінскі раён» і «Кастрычніцкі раён» стварылі гродзенцы 16 красавіка. Аўтары збіраюць подпісы каб перадаць петыцыю ў гарвыканкам. Менш чым за суткі петыцыю падпісалі больш за 800 чалавек.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…