На вуліцы Пушкіна ў Гродне кіроўца BMW, у якога ўтрыманне алкаголю (каля 4 праміле) больш чым у трынаццаць разоў перавышала гранічна дапушчальнае, ехаў заднім ходам і ўрэзаўся ў прыпаркаваны Hyundai. Гэта здарылася 13 красавіка, паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці.
Кіроўца спалохаўся наступстваў і паспрабаваў схавацца з месца ДТЗ, але заехаў у тупік і праз пару секунд быў затрыманы нарадам Дэпартамента аховы.
Па знешніх прыкметах мужчына быў моцна п’яны, піша t*t.by. Гэта пацвердзіў і медагляд.
Гродзенец сцвярджаў, што да гэтага выпіў літр піва і збіраўся ехаць на АЗС, каб заправіць машыну. Яго жонка ж распавяла, што яны пілі гарэлку і накіроўваліся на станцыю за «дабаўкай».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…