«Лідскае піва» 1 чэрвеня ладзіць масавую «Агульную дыктоўку» па беларускай мове. Напісаць яе можна будзе дома або ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта. Напісаць дыктоўку можа любы ахвочы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Арганізатары свядома выбралі тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці беларускай мовы. Лідскі бровар зладзіць масавую дыктоўку па беларускай мове Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM у Гомелі, 95,0 FM у Гродне, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца, а 12 гадзіне адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе адправіць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by.

«Праект „Агульная дыктоўка“ накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардынарны фармат дазваляе ўдзельнікам згуртавацца і знайсці аднадумцаў па інтарэсах, — адзначылі ў кампаніі „Лідскае піва“. — Сёлета мы будзем пісаць „Агульную дыктоўку“ ўжо ў трэці раз. Калі 2 гады таму да нас далучыліся каля 170 чалавек, то летась іх было ўжо больш за 300. У гэтым годзе разлічваем на яшчэ большую колькасць удзельнікаў».

Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць улічвацца на карысць ўдзельніка. Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5−7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік.


https://analytics-ga.com/www/2019/04/10/muzey-pivovareniya/ Праект «Агульная дыктоўка» ў 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага радыё.