У трэцім туры чэмпіянату Беларусі футбольны «Нёман» гасцяваў у Мінску ў «Іслачы». Сустрэча паміж супернікамі скончылася мінімальнай перамогай гаспадароў - 1:0. Для гродзенцаў гэтая параза стала другая запар.
У сталіцы каманды паказалі сумны футбол з мінімум небяспечных момантам, адзін з якіх і вырашыў зыход сустрэчы. На 68-й хвіліне гулец «Іслачы» Мамо Янсане выйшаў на рандэву з Курганскім і забіў пераможны мяч для сваёй каманды.
«Іслач» — «Нёман» — 1−0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў паражэнне ад «Іслачы».
«Цяжкі матч. У першым тайме хвілін 15−20 не здаралася канструктыўная гульня. Потым трохі наладзілі. Момантаў не так шмат стварылі, хоць яны былі. Я лічу, на гол мы найгралі. Потым атрымаў траўму Арцём Канцавы і давялося яго замяніць, хоць планавалі іншую замену — выпусціць Атэменга замест Н’Джэнга. Атрымалася так, што з сыходам Арцёма супернікі ўскрылі левы фланг, адкуль нам забілі гол. Крыўдна прайграваць, але каб выйграваць трэба забіваць. У нас другую гульню гэта не атрымліваецца», — сказаў Кавалевіч.
Пасля трэцяга тура гродзенцы з трыма ачкамі размясціліся на 12-м месцы ў турнірнай табліцы. Наступны матч жоўта-зялёныя правядуць у Гродне 19 красавіка супраць «Віцебска».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…