13 красавіка ў Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшоў першы ў гэтым годзе фрымаркет. Удзельнікі, з аднаго боку, вызвалілі свае шафы ад рэчаў, якія ім не патрэбныя, а з другога — бясплатна абзавяліся новымі.
На гродзенскі фрымаркет прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек розных узростаў. І кожны знайшоў дзеля сябе нешта цікавае.
На сталах кірмашу можна было знайсці жаночую, мужчынскую і дзіцячую вопратку, абутак, кнігі, цацкі, сумкі, упрыгажэнні, дыскі, а таксама акварыум, паходныя чаркі і многае іншае. Арганізатарам фрымаркета выступіла мінская ініцыятыва «Бясплатная кірмаш».
Тое, што не разабралі на фрымаркеце, у бліжэйшы час перададуць на дапамогу людзям, якія жывуць у нястачы.
1. Гэта экалагічна. Вы даеце рэчам другое жыццё, не выкідваючы іх.
2. Магчыма, хтосьці знойдзе тую рэч, якую даўно хацеў. Так што вы можаце зрабіць кагосьці шчаслівым.
3. Гэта антыкапіталістычна. Ёсць меркаванне, што капіталізм гэта сістэма нерацыянальнага размеркавання рэсурсаў: паўсвету галадае, пакуль іншыя выкідваюць ежу ў сметніцу. Многія лічаць, што капіталізм накіраваны не на задавальненне патрэбаў, а на атрыманне прыбытку нягледзячы ні на што. Калі вы так успрымаеце гэтую сістэму, то фрымаркет вам спадабаецца.
4. Гэта весела. На фрымаркеце вы можаце пазнаёміцца з людзьмі з падобнымі інтарэсамі.
5. Вызваліце прастору. Што можа параўнацца з пачуццём лёгкасці, якое мы адчуваем, калі пазбаўляемся ад непатрэбнага.
6. Магчыма, вы і самі знойдзеце для сябе нешта цікавае і патрэбнае.
7. Таксама на фрымаркеце можна паслухаць цікавыя лекцыі, а часам і канцэрты, скарыстацца бясплатнымі паслугамі і многае іншае.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…