Навіны

У Гродне праверылі кантактны заапарк: уладальнікам пагражае штраф да 1 275 рублёў

Зоаабарончая арганізацыя «Адданае сэрца» папрасіла ў гродзенскай прыродааховы праверыць адзін з гродзенскіх кантактных заапаркаў.

Інспектары не знайшлі парушэнняў ва ўмовах утрымання гадаванцаў, але выявілі невыкананні правілаў рэгістрацыі дзікіх жывёл. Па ч.3 ст. 15.32 КаАП максімальны штраф уладальнікам можа складаць да 50 базавых велічынь. На сённяшні дзень гэта 1275 рублёў. Калі б уладальнікам заапарка быў не індывідуальны прадпрымальнік, а юрыдычная асоба, штраф мог бы даходзіць да 5100 рублёў.

Аматары жывёлаў «б'юць трывогу»

У Гродне працуюць два кантактныя заапаркі.

«У „Адданае сэрца“ пастаянна звяртаюцца гродзенцы з просьбай дапамагчы жывёлам з кантактных заапаркаў. Нам тэлефанавалі, казалі асабіста, але часцей пісалі ў сацыяльных сетках», — тлумачыць прадстаўніца арганізацыі Наталля М.


Пяцізоркавая гасцініца ці пакуты? У Гродне адчыніўся кантактны заапарк: разбіраем за і супраць


Зоаабаронцы звяртаюць увагу, што зараз у многіх краінах прымаюць законы аб забароне перасоўных і кантактных заапаркаў, цыркаў з жывёламі, дэльфінарыумаў. У Беларусь жа мода на кантактныя заапаркі толькі прыходзіць.

«Мы правялі сваю папярэднюю праверку», — кажуць актывісты. Па іх словах, жывёлы там запалоханыя і стомленыя, а за тым, як наведвальнікі паводзяць сябе з гадаванцамі, ніхто з персаналу не сочыць. «Мы склалі зварот і дзякуй Інспекцыі за тое, што пачулі нас».

«Ніякай усмешкі не выклікае, толькі слёзы на вочы наварочваюцца»

У сацыяльных сетках можна сустрэць вось такія водгукі аб гродзенскіх кантактных заапарках.

Што дрэннага ў кантактных заапарках?

Нядаўна ў Расіі ў рамках закона аб абароне жывёл было забаронена ўтрыманне жывёл у кантактных заапарках, барах і рэстаранах. У Беларусі над гэтым законапраектам працуюць больш за восем гадоў, але пакуль істотных змен «звярынае» заканадаўства не зведала.

Праціўнікі кантактных заапаркаў вылучаюць тры асноўныя прэтэнзіі да гэтых установаў.

1. Высокая смяротнасць жывёл

Па дадзеных эколагаў розных арганізацый працягласць жыцця жывёл у кантактных і перасоўных заапарках ад некалькіх дзён (птушаняты, дзіцяняты, дробныя грызуны) да некалькіх месяцаў (трусы, лісы, яноты). Доўгажыхарамі ў такіх умовах можна назваць толькі капытных. Але і яны жывуць значна менш, чым іх супляменнікі ў дзікай прыродзе ці на фермах.

Жывёлы гінуць з-за стрэсу і звязаных з ім захворванняў - часцяком у іх няма магчымасці схавацца і адпачыць ад наведвальнікаў. Звяры ад стомы засынаюць прама на руках пад гучны шум дзіцячай радасці. У большай ступені пакутуюць звяры, што вядуць начны лад жыцця.

Дробныя пакутуюць і ад траўмаў - на іх наступаюць, садзяцца, душаць у абдымках. З-за цеснаты і невыканання санітарных нормаў прычынай масавай гібелі можа стаць нават нязначная інфекцыя. Цеплалюбныя жывёлы і тыя, хто аддае перавагу тэмпературы па-халадней, утрымліваюцца ў аднолькавых, камфортных для наведвальнікаў, умовах.

2. Небяспека для людзей

Нават самыя лагодныя і тактыльныя гадаванцы ў стане стрэсу могуць пачаць абараняцца. Адсюль дзясяткі ўкусаў, драпін, удараў у наведвальнікаў, асабліва дзяцей. Жывёлы часта не прышчэплены нават ад распаўсюджаных захворванняў, такіх як шаленства. Зарэгістраваныя выпадкі, калі загінулых ад хвароб і траўмаў жывёл скормліваюць драпежнікам гэтага ж заапарка.

3. Жывёлы, як «расходны матэрыял»

Траўміраваных, хворых або аслеплых ад стрэсу жывёл неабходна ўтрымліваць і лячыць ва ўмовах карантыну. Гэта даволі стратная справа. Таму ад «неліквіднага тавару» ўладальнікі кантактных заапаркаў часта проста пазбаўляюцца, замяняючы іх новымі. «Шчасліўчыкаў» аддаюць ці нават прадаюць па аб’явах. Але большасць чакае ўсыпленне або перспектыва стаць абедам для «суседа па камеры».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024