Могілкі «Аульс» пад Гродна пашыраюць. Ёсць два напрамкі

Пра гэта паведаміў Мечыслаў Гой. Плошча некропаля складае 40 гектараў. Год таму да іх дадалі новых 6,6 гектары. Сёння тут распрацоўваюць сектары. Па словах старэйшага майстра ўчастка грамадзянскага абслугоўвання ГГУПП «Спецаўтагаспадаркі» Віктара Чумічава, разглядаюць яшчэ два ўчасткі: поле, размешчанае ў напрамку станцыі Аульс, і ўчастак у бок «Азоту», піша «Перспектыва».

Нагадаем, што паўгода таму жыхары Путрышак выказвалі незадаволенасць, што могілкі падаўжаюць да аграгарадка, высякаючы дрэвы. Тады ў сітуацыю прыйшлося ўмяшацца Уладзіміру Краўцову.

— Гэтае пытанне цалкам закрыта. Землі ў кірунку Путрышак адводзіцца не будуць. Гэта патрабаванне санітарных нормаў: могілкі павінны знаходзіцца на адлегласці не бліжэй за 300 метраў ад населенага пункта. Пры гэтым патрэбныя зялёныя насаджэнні, — растлумачыў Віктар Чумічаў.

Сёння «Аульс» — самыя буйныя могілкі з амаль 40 тысячамі пахаванняў. Памерлых хаваюць толькі тут.

— На могілках па вуліцах Антонава і Касманаўтаў, па словах старэйшага майстра, можна назіраць адзінкавыя выпадкі «падхаванняў» да сваякоў. Месцаў там не засталося. Свежыя магілы побач з раднёй з’яўляюцца ўжо і ў «Аульсе». Гэтым могілкам 22 гады. Першапачатковая назва журботнага месца — «Петраполь». Менавіта так называўся хутар, які знаходзіўся тут раней. У 2009 годзе на тэрыторыі могілак перапахавалі парэшткі вязняў лагера для ваеннапалонных, які ў час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў Гродне. На месцы брацкай магілы ўсталявалі гранітны камень з імёнамі загінулых, якія ўдалося ўстанавіць.

У гэтым годзе ў «Аульсе» пачне дзейнічаць новы водаправод. Сёння разглядаецца магчымасць ўстаноўкі яшчэ аднаго туалета.

Падзяліцца
Меткі: рэлігія

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024