Завяршыўся конкурс «Дызайн уваходнага білета ў музей Мірскага замка-2019». Журы конкурсу прысуджае Галоўны прыз Шнітуленка Андрэю. На думку членаў журы конкурсу, распрацоўка гэтага дызайну ўваходнага білета найбольш адпавядае усталяваным крытэрам.
Сярод іх:
— арыгінальнасць графічнага, дызайнерскага альбо канструктыўнага рашэння, якая зматывуе захаваць білет як памятны сувенір пра наведванне Мірскага замка — унікальнага культурна-гістарычнага аб’екта Рэспублікі Беларусь;
— юзабіліці білета (зручнасць выкарыстання наведвальнікамі і супрацоўнікамі музея з улікам чатырох экспазіцыйных комплексаў);
— скончанасць працы (гатоўнасць макета да друку).
Конкурс праходзіў са студзеня па красавік. Паўдзельнічаць маглі ўсе жадаючыя. Галоўны прыз — 1 000 рублёў.