У Гродне 13 красавіка ўрачыста адкрылі мотасезон. Некалькі сотняў матацыклістаў праехаліся калонай па вуліцах горада ў суправаджэнні ДАІ.
Традыцыйна на адкрыццё сезона байкеры збіраюцца на аўтадроме ДАІ ў Панямуні. Там прайшлі паказальныя выступленні спартсменаў і ўсіх жадаючых у заездах. Адтуль калона матацыклістаў накіравалася ў цэнтр горада, дзе на Савецкай плошчы прайшла выстава двухколавага транспарту.
Сёлета на адкрыццё мотасезона ў Гродна прыехалі прадстаўнікі з многіх мотаклубаў краіны. Як паведамілі арганізатары, у калоне па горадзе ехала каля 500 байкераў.