У Альшанцы з’явіцца парк! Яго заклалі да 75-годдзя вобласці

У раёне сярэдняй школы N39 каля лесапаркавай зоны высаджана каля 100 дрэваў, у тым ліку клёны, ліпы, бярозы. Акцыя праведзеная па ініцыятыве лідэраў грамадскіх арганізацый і дэпутацкага корпуса, піша «Гродзенская праўда».

— Гэта будзе выдатны падарунак да юбілею Гродзеншчыны і, спадзяемся, упадабанае месца адпачынку жыхароў мікрараёна Альшанкі. У парку выкладзеныя дарожкі, усталяваныя і пафарбаваныя лаўкі. Высаджваючы дрэвы тут, мы вырашаем важную задачу азелянення новага мікрараёна, у якім ужо пражывае шмат моладзі, дзяцей, — адзначыў старшыня праўлення асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў Анатоль Нікіцін. — Гэты мікрараён павінен быць не толькі самым маладым, але і самым зялёным. Гэты парк і ў далейшым будзе развівацца. Тут побач школа, два дзіцячыя садкі. З’явяцца малыя архітэктурныя формы, дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны.

У рамках праекта «Мой край — квітнеючы сад», які рэалізуецца ў галіне грамадскімі арганізацыямі, пасадка алей, сквераў і паркаў да знамянальнай даты вядзецца ва ўсіх раёнах вобласці. У іх закладцы прымаюць удзел актывісты Камуністычнай партыі Беларусі, БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, ГА «Белая Русь».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025