З 11 красавіка адкрыўся гандлёвы цэнтр на ul.Łakowa ў Саколка. Аб’ект размешчаны недалёка ад цэнтра горада побач з мясцовым стадыёнам, які праязджаюць ўсе транспартныя сродкі па дарозе ПП Кузня (Брузгі) — Саколка — Беласток, паведамляе euroby.info.
У гандлёвым цэнтры працуюць:
— CCC (крама абутку)
— Hebe (прыгажосць і мода)
— Martes Sport (спартовы)
— KIK (адзенне і прадметы для дома)
— Pepco (адзенне і прадметы для дома)
— Smyk (дзіцячы)
— Pam Pam (адзенне і абутак)
— Top Secret (адзенне і абутак)
— Stokrotka (супермаркет)
— Neonet (камп'ютары і тэхніка)
У Саколцы, якая шмат гадоў жыла без гандлёвых цэнтраў, усяго за паўгода з’яўляецца ўжо другі падобны аб’ект, а ў стадыі будаўніцтва знаходзіцца яшчэ адзін, ужо трэці.