Падыходзіць да канца будаўніцтва адміністрацыйнага будынка насупраць абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню. Праз некалькі месяцаў у сучасным цэнтры на Віленскай вуліцы, 20 адкрыюцца офісы гродзенскіх кампаній, піша «Вячэрні Гродна».
Будучы адміністрацыйны цэнтр будуецца па замове прыватнай асобы — грамадзяніна Расіі. Праектам прадугледжана ўзвядзенне 3-павярховага будынка вышынёй 10,5 метра. Будзе праведзена добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Генпадрадчыкам выступае гродзенская будаўнічая кампанія «Гарадское будаўніцтва».
Функцыянальна будынак будзе адміністрацыйным — там размесцяцца офісы, у тым ліку адной з IT-кампаній. Аднак хто стане арандатарам іншых памяшканняў, пакуль невядома.
Завяршэнне будоўлі запланавана на канец мая, але, як распавялі будаўнікі, ёсць перадумовы, што працы будуць нязначна прадоўжаны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…