Учора ў Гродне на вуліцы БЛК легкавы аўтамабіль збіў пешахода. Пацярпелага з месца ДТЗ забрала “хуткая дапамога”. На жаль, прыкладна праз чатыры гадзіны пасля здарэння пажылы мужчына памёр, паведамляе 015.by.

У 13.50 пенсіянер перасякаў бульвар Ленінскага камсамола па рэгуляваным пешаходным пераходзе і трапіў пад «Мэркуры», якая рухалася па левай паласе ў бок Фартоў.

RCVUZhKvjIo.jpg
– Запіс відэакамеры вонкавага назірання паказаў, што чалавек рухаўся справа ад аўтамабіля да падзяляльнай паласы. Пасля наезду ў рэанімацыйным аддзяленні бальніцы ён памёр, – распавялі ў прэс-службе Гродзенскай ДАІ.

Следчым упраўленнем УСК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці распачата крымінальная справа. Просьба відавочцаў здарэння званіць па тэлефонах 72-41-03, 72-41-05 альбо 72-41-12.

yLuLuw53roc.jpg