Гарадскі бясплатны кірмаш (Really Free Market) пройдзе ў Гродне 13 красавіка з 12:00 да 16:00 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). У азначаны час можна прынесци туды непатрэбныя вам, але добрыя рэчы, і выбраць патрэбныя сабе.
«Гэта рэальная альтэрнатыва існуючым рыначным адносінам, заснаваная на ўзаемадапамозе і супрацоўніцтве», — кажуць арганізатары.
Калі коратка: вы прыносіце непатрэбныя вам рэчы на кірмаш і забіраеце тое, што вам спадабалася з прынесенага іншымі людзьмі. Адначасова можна наведаць тэматычныя прэзентацыі, пазнаёміцца з новымі людзьмі, паслухаць музыку і нават патанчыць.
Рух free market спрабуе стварыць альтэрнатыву існуючым рыначным адносінам, знізіць узровень неўсвядомленага спажывання і зладзіць кругазварот рэчаў.
Важныя прынцыпы фрымаркета (RRR):
* Reduce — скарачэнне спажывання і яго ўсвядомленасць — мы можам купляць і выкарыстоўваць значна меньшую колькасць рэчаў і рэсурсаў, пры гэтым наша жыццё стане нават больш камфортным;
* Reuse — паўторнае выкарыстанне — прадметы, якімі мы перасталі карыстацца, могуць спатрэбіцца іншым людзям;
* Recycle — перапрацоўка — з выкарыстаных пакетаў можна зрабіць кашалёк. А з 670 алюмініевых банак — ровар!
Правілы ўдзелу ў фрымаркеце
- Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца можа прынесці рэчы, якія ён/яна хоча аддаць іншым, або прапанаваць ім свае паслугі.
- Гандаль забаронены: рэчы і паслугі бясплатныя. Камерцыйная рэклама таксама забароненая.
- Любы можа забраць тое, што яму трэба, нават калі ён нічога не прынёс.
- Калі адну рэч хочуць забраць двое, спрэчка вырашаецца з дапамогай гульні «камень-нажніцы-папера». Калі больш двух — чэмпіянатам у «камень-нажніцы-папера».
- Калі адной паслугай хочуць скарыстацца многія, той, хто прадастаўляе паслугу, усталёўвае чаргу.
- Патрабаванні да стану рэчаў:
- Адзенне: чыстае, не заношанае, не рванае, з працоўнымі гузікамі і маланкамі.
- Абутак: чыста, ня стаптаны, без дзірак, з працоўнымі замкамі і зашпількамі.
- Кнігі: акуратна падклеяныя пры неабходнасці.
- Тэхніка: у працоўным стане (калі ёсць нязначныя паломкі, суправаджайце яе лісточкам з апісаннем паломкі).
- Дыскі, касеты: без драпін, ня размагнічаныя, з пакаваннем.
- Дзіцячыя цацкі: цэлыя, чыстыя.
- Лекі, касметыка, прадукты — з актуальным тэрмінам прыдатнасці.
- Галоўнае патрабаванне — усё гэта павінна камусьці спатрэбіцца, а не быць непатрэбным хламам.
- Не прымаецца: б/у ніжняя бялізна, шкарпэткі, калготкі (выключэнне — рэчы для самых маленькіх, чыста памыць і спакаваныя). Таксама не патрэбныя б/у прадметы гігіены (пінцэты, брытвы і т.п.).
- Калі ласка, раскладвайце рэчы асобна па секцыях (мужчынскія, жаночыя, дзіцячыя, кнігі, абутак, рамяні, сумкі і астатняе).
- Перад тым, як узяць што-небудзь, праверце, ці падыходзіць яно вам. Бярыце толькі тое, што вам сапраўды трэба. Калі рэч вам не падышла, пакладзіце яе акуратна туды, адкуль узялі.
- Не забывайце браць з сабой пакеты — напэўна вы знойдзеце што-небудзь для сябе.
- Прымайце ўдзел у майстар-класах і лекцыях — гэта цікава.
- Калі вы хочаце нешта аддаць-падарыць, але вы не можаце данесці рэч да фрымаркета (буйная мэбля, бытавая тэхніка) паведамляйце ў абмеркаваннях або фотаальбоме групы.
14 красавіка будзе магчымасць пазнаёміцца з мінскімі і мясцовымі арганізацыямі і ініцыятывамі на RADAMARKET|HRODNA. Экалагічныя, праваабарончыя і студэнцкія арганізацыі распавядуць пра сваю дзейнасць і правядуць займальныя варкшопы. Абяцаюць шмат новых ведаў, цікавых знаёмстваў і натхнення.
RADA MARKET|HRODNA пройдзе з 12:00 да 16:00 у Цэнтры гарадскога жыцця