velcom | A1 пакажа сваю 5G-сетку на «ТІБО-2019» у Мінску

Правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг velcom | A1 сумесна з кампаніяй ZTE правядзe дэманстрацыю магчымасцяў сваёй 5G-сеткі на выставе «ТІБО-2019». У перспектыве дадзенае рашэнне можа быць маштабавана на ўсю тэрыторыю Беларусі.

Тэхналогія 5G дазволіць развіваць хуткасць загрузкі на ўзроўні 20 Гбіт/с у сетцы мабільнай сувязі і мінімізаваць затрымкі, якія ўзнікаюць у працэсе перадачы дадзеных, да 4 мілісекунд. Такім чынам, мабільная сетка пятага пакалення можа быць выкарыстана для Ultra HD-відэазванкоў, хуткай бесправадной перадачы струменевага відэа звышвысокай выразнасці, VR-
трансляцый, а таксама розных рашэнняў, звязаных з інтэрнэтам рэчаў.

Беларусь можа пачаць тэставаць 5G адной з першых

«У цяперашні час тэхналогія 5G актыўна тэстуецца па ўсім свеце, у тым ліку ў A1 Telekom Austria Group. Беларусь мае шанцы ўвайсці ў лік краін, якія аднымі з першых пачнуць паўнавартасную камерцыйную эксплуатацыю новага пакалення перадачы дадзеных. З яе дапамогай тэхналогіі - такія, як беспілотныя аўтамабілі, інтэрнэт рэчаў або віртуальная рэальнасць — ужо зусім хутка змогуць увайсці ў нашае паўсядзённае жыццё. Кампанія velcom | A1 мае намер заняць лідзіруючыя пазіцыі ў канкурэнтным асяроддзі ў Беларусі. Дэманстрацыя патэнцыялу сетак 5-га пакалення для гасцей „ТІБО-2019“ — яшчэ адзін крок на гэтым шляху», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 па тэхнічных пытаннях Крысціян Лаке.

Пакажуць віртуальную рэальнасць

Наведвальнікам стэнда velcom | A1 на выставе «ТІБО-2019» будуць прадэманстраваны магчымасці 5G-сеткі на прыкладзе трансляцыі відэа: яны змогуць сачыць за падзеямі форуму ў рэжыме прамой трансляцыі з панарамны камеры на вялікім экране ў якасці UltraHD або з дапамогай падлучаных да камеры VR-ачкоў. Перадача дадзеных будзе ажыццяўляцца праз 5G NR — базавую станцыю пятага пакалення, размешчаную пад дахам шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Арэна».

«Кампанія ZTE з’яўляецца адным з сусветных лідараў у распрацоўках тэхналогій для сетак пятага пакалення. На выставе ў гэтым годзе дэманструецца магчымасць трансляцыі VR кантэнту праз 5G сетку. Дзякуючы высокай хуткасці перадачы дадзеных і мінімальнай затрымцы гэта прымяненне 5G будзе запатрабавана ў медыцыне, адукацыі, індустрыі забаў (напрыклад, для трансляцыі спартыўных спаборніцтваў або канцэртаў у фармаце VR). Мы перакананыя, што 5G адыграе вельмі важную ролю ў развіцці эканомікі Беларусі, і ZTE прыкладзе максімум намаганняў, каб аказаць садзейнічанне нашаму даўняму партнёру ў тэлекамунікацыйнай галіне — кампаніі velcom у прадастаўленні такіх паслуг», — паведаміў намеснік дырэктара беларускага офіса ZTE Сямён Дзірко.


Абонентам velcom предлагают выбрать персональный бонус к 20-летию компании


Раней прадстаўнікі кампаніі velcom | A1 ўжо заяўлялі пра гатоўнасць інвеставаць сродкі ў развіццё сеткі 5G на ўсёй тэрыторыі Беларусі, уключаючы сельскую мясцовасць.

[the_ad id="112 956"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025