Паблізу скрыжавання вуліц Багушэвіча і Караткевіча дзяўчынка перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе. Адчула моцны ўдар злева, ўпала перад машынай, страціла прытомнасць і апрытомнела ў бальніцы. Бацька даведаўся пра здарэнне ад супрацоўніка ДАІ.
Кіроўца «Форда» рухаўся з боку вуліцы Напалеона Орды. Набліжаўся да пешаходнага пераходу і звярнуў увагу, што святлафоры не працуюць. Павярнуўшы галаву ў левы бок, пабачыў, што ішлі людзі. Калі паглядзеў направа, убачыў дзяўчынку і збіў яе ў сярэдняй паласе. Ацаніўшы стан (убачыўшы кроў на твары), кіроўца пакінуў месца ДТЗ і даставіў дзіця ў шпіталь. Хоць вострай неабходнасці ў гэтым не было.
Пацярпелую шпіталізавалі, паведамляе «Гродзенская праўда».
— Жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае, сур’ёзных траўмаў у яе няма. У бальніцы ёй аказалі ўсю неабходную медыцынскую дапамогу. Яшчэ некаторы час дзяўчынка будзе знаходзіцца пад наглядам лекараў, — распавёў галоўны лекар гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Сяргей Таранцэй.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…