У Баранавічах і Забалаці хутка пачнуць будаваць таўнхаўсы. Аўкцыёны пройдуць у канцы красавіка

Групы аднакватэрных блакіраваных дамоў - таўнхаўсов — з’явяцца ў бліжэйшы час у мікрараёнах Баранавічы-9 і Забалаць-1. Аўкцыёны пад мэтавае будаўніцтва адзінага квартала па прынцыпе блакаванай забудовы, якая ўжо існуе ў Ласосна-4, пройдуць у аўторак, 30 красавіка, піша «Вячэрні Гродна».

Як распавялі ў Гродзенскім гарвыканкаме, у гэтых раёнах прадугледжана будаўніцтва комплексу аднакватэрных блакіраваных 1−2-павярховых дамоў, магчыма, з мансардным паверхам. Пачатковы кошт для ўчастка пад блакаваную забудову плошчай 7 га ў Баранавічах складае 90,5 тысяч рублёў, а ў Забалаці плошчай 2 га — 105,5 тысяч рублёў.

Па ўмовах таргоў будучы забудоўшчык павінен распрацаваць будаўнічы праект у тэрмін, які не перавышае 2 гады.

У аўторак, 9 красавіка, пройдзе аўкцыён, дзе вызначыцца забудоўшчык для будаўніцтва аналагічнага квартала з таўнхаўсамі ў Зарыцы. За ўчастак на вуліцы Срэбранай просяць як мінімум 132 тысячы рублёў. Нядаўна Мечыслаў Гой выказаў надзею, што са з’яўленнем таўнхаўсаў ускраіны горада зменяцца на манер ЗША. Гэта не толькі ўпрыгожыць Гродна, але і стане добрай дапамогай для жадаючых хутка ўсяліцца ў прыватны дом.

Падобныя кварталы з блакіраваных пабудоў ўжо існуюць у пасёлку Ласосна-4. Пару гадоў таму ААТ «Гроднажылбуд» выкупіў зямлю былога ваеннага палігона на аўкцыёне. Асабнякі будаваліся па новай каркасна-панэльнай тэхналогіі: сцены і перакрыцці вырабляліся ў зборачным цэху. На ўчасткі прама з завода прывозілі ужо гатовыя домакамплекты — уцэпленыя панэлі з прарэзанымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Затым ўсе элементы «канструктара» збіралі на падмурках пры дапамозе аўтакрана.

Даведка

Блакаваная забудова — тып малапавярховай жылой забудовы, пры якім размешчаныя ў шэраг аднатыпныя жылыя дамы блакуюцца адзін з адным бакавымі сценамі. Кожны з такіх дамоў мае асобны ўваход, невялікі кветнік і гараж.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024