У Іўеўскім раёне 8 красавіка адбылося лабавое сутыкненне. На 130-м кіламетры аўтадарогі «Мінск-Гродна» кіроўца «Мазды» каля вёскі Старчаняты абганяў грузавік. Зразумеў, што не паспявае завяршыць манеўр, і затармазіў, паведамляе ДАІ Гродна.
У сустрэчным напрамку рухаўся «Сітраен», які пасля сутыкнення разгарнула. «Мазду» выкінула ў кювет і перакуліла на дах. Шпіталізаваць ж прыйшлося кіроўцы «Сітраена» і яго жонку з пярэдняга сядзення.
— У пасажыркі апынулася зламанай ключыца, у кіроўцы — нага. Калі яны паступілі да нас у бальніцу, была аказана ўся неабходная медыцынская дапамога. Пацярпелыя — мінчукі, таму лячэнне працягнуць па месцы жыхарства. Жыццю пацярпелых нічога не пагражае, сёння супрацоўнікі хуткай медыцынскай дапамогі даставяць іх у Мінск для далейшага лячэння, — распавёў галоўны лекар Іўеўскай цэнтральнай раённай бальніцы Іван Глаз.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…