Дыягназ «клешчавы энцэфаліт» пастаўлены 10-гадоваму хлопчыку са Слонімскага раёна. Яшчэ 27 выпадкаў клешчавых інфекцый з пачатку года зарэгістравана ў дарослых жыхароў вобласці. За апошні месяц па медыцынскую дапамогу звярнуліся 43 жыхары вобласці.
Найбольшая колькасць выпадкаў укусаў кляшчоў, больш за 50%, зафіксавана менавіта пасля знаходжання людзей у лясной зоне, яшчэ 9 выпадкаў – гэта ўкусы, якія адбыліся на тэрыторыі дачных масіваў і на прысядзібных участках. Пры гэтым эпідэміёлагі на падставе зваротаў грамадзян склалі своеасаблівую карту найбольшай актыўнасці кляшчоў у Гродне.
У асноўным гэта прыгарад і ўскраіны горада, адзінкавыя выпадкі ўкусаў зафіксаваныя ў Бераставіцкім, Мастоўскім і Слонімскім раёнах, перадае тэлерадыёкампанія “Гродна”.
Як кажуць спецыялісты, клешчавы энцэфаліт, пастаўлены жыхарам рэгіёну – гэта наступствы укусаў гэтага года. Інкубацыйны перыяд у гэтага захворвання складае да паўгода, абараніцца ад яго можна прышчэпкай. А вось ад хваробы Лайма вакцыны няма.
https://www.youtube.com/watch?v=NYiMuoKdZCw


