«Секс у вялікім горадзе» па-беларуску ўжо можна паглядзець анлайн

Закрытая прэм’ера культавага серыяла «Секс у вялікім горадзе» на беларускай мове прайшла 5 красавіка ў кінатэатры velcom cinema. У гэты ж дзень карыстальнікам відэасервісу VOKA сталі даступны першыя тры эпізоды серыяла. Адзін з іх агучылі пераможцы маштабнага кастынгу сярод непрафесійных акцёраў агучкі.

Галоўнымі героямі вечарынкі ў стылі Манхэттэн сталі новыя галасы легендарнага серыяла. У першым эпізодзе Кэры загаварыла на беларускай мове дзякуючы Таццяне Гладкай; голасам Алены Ледаховіч ад гэтага часу размаўляе Саманта; Міранду агучыла Алеся Ляўковіч, Шарлоту — Ганна Ліпай. Над вобразам Містэра Біга ў студыі працаваў Аляксандр Крапіневіч, а Стэнфард перайшоў на беларускую мову дзякуючы Андрэю Ляшчынскаму.

Новыя галасы для героеў серыяла каманда VOKA шукала на грандыёзным кастынгу, прыняць удзел у якім вырашылі больш за 400 чалавек. Дарэчы, паспрабаваць сябе ў агучванні любімых персанажаў хацелі не толькі жыхары Беларусі: частка заявак прыйшла з Польшчы, Францыі, Германіі, Англіі і іншых краін. У выніку ў студыю гуказапісу на асабовае праслухоўванне запрасілі 50 чалавек, сярод якіх і вызначыліся імёны ўдзельнікаў агучкі. Для кожнага з шасці пераможцаў кастынгу работа над агучваннем серыяла стала дэбютнай.


hrodna.life/2019/03/13/seksualnyiya-galasyi-belarusi/

«Праект па падрыхтоўцы беларускай агучкі любімага многімі серыяла атрымаў вялікі рэзананс. Яго рэалізацыя стала магчымай дзякуючы партнёрству з „Амедыятэкай“ і нашаму ўласнаму досведу ў агучцы фільмаў на беларускую мову для раздзела CINEVOKA. Спадзяёмся, новае гучанне культавага серыяла стане свайго кшталту святам для ўсіх яго прыхільнікаў і карыстальнікаў відэасервісу», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па лічбавых платформах і кантэнце кампаніі velcom Антон Бладзік.

Першыя тры эпізоды серыяла ўжо даступны на платформе. Знайсці іх можна ў беларускамоўным раздзеле CINEVOKA. Тут жа на працягу красавіка будуць публікавацца ўсе наступныя эпізоды першага сезона.

Падзяліцца
Меткі: кіномова

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025