Аматарская хакейная каманда «Гусары» з Беластока прыязджала ў Гродна на першыя красавіцкія выходныя. За некалькі дзён госці сустрэліся з мясцовым «Авангардам» і пабывалі на трэцім матчы фінальнай серыі паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». Эмоцыямі ад паездкі ў Гродна гульцы падзяліліся з Hrodna.life.
Каманда «Гусары» прыехала ў Гродна ўпершыню. У Беластоку няма прафесійнага хакея, таму гасцям з Польшчы хацелася пазнаёміцца з арганізацыяй гульні ў суседнім беларускім горадзе.
[the_ad id="112 956"]
У першы дзень «Гусары» сустрэліся з аматарскай камандай «Авангард». Гродзенцы выставілі два склады. Першы матч скончыўся з лікам 6:5, перамога засталася за гаспадарамі. У другім матчы ўжо палякі разграмілі іншы склад «Авангарада» з лікам 10:1. Пасля гульні госці адпачывалі ў начным клубе «База».
«Мы ўпершыню ў Гродне, скарысталіся бязьвізавым рэжымам. Уражаныя гэтым горадам, — распавядаюць хакеісты. — У суботу гулялі з мясцовым „Авангардам“, добры супернік. Бачна, што аматарскі хакей у Гродне на высокім узроўні. У нас у Беластоку хакей толькі на такім узроўні. Ёсць арэна на 700 месцаў, але яна не прыстасаваная нават для хакея, больш для шорт-трэка. Усе нашы гульцы працуюць у розных фірмах і прадпрыемствах, а позна ўвечары збіраемся на трэніроўкі. У нас у горадзе няма прафесійнай каманды, для гэтага патрэбныя грошы і добры трэнер, так што пакуль мы аматары».
У другі дзень госці з Польшчы наведалі трэці фінальны матч паміж «Нёманам» і «Юнацтвам». У гэтай сустрэчы перамога засталася за мінчанамі — 2:1.
«У Гродне на хакеі добрая арганізацыя. Атмасфера прыемная, відаць што тут людзі жывуць гэтай гульнёй. „Нёман“ і „Юнацтва“ паказваюць добры хакей для фіналу. Мы ж падтрымліваем сваіх суседзяў. Агулам уражанні ад паездкі ў Гродна толькі станоўчыя: сюды можна ездзіць за сапраўдным хакейным відовішчам. У нас нават у польскай экстракласе няма такога, што паказваюць у Гродне», — дадалі хакеісты.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…