Дзясяты юбілейны Фэст экскурсаводаў адбудзецца ўжо на гэтых выхадных, 13−14 красавіка, але асобныя экскурсіі пройдуць і раней. Удзел ва ўсіх экскурсіях бясплатны.
Агулам сёлета правядуць каля 300 экскурсій, якія пройдуць па ўсёй Беларусі і таксама замежжы.
Як сказалі арганізатары, у Гродзенскай вобласці пройдзе 53 экскурсіі, гэта больш, чым у астатніх абласцях Беларусі. Падрабязнасці - на сайце фэсту.
Зазвычай фестываль карыстаецца вялікай цікаўнасцю, таму арганізатары абмяжоўваюць колькасць месцаў і прапануюць рэгістравацца на экскурсіі праз сайт. Рэгістрацыя адкрыецца 8 красавіка ў 18.45, не прапускайце.
13:00 — Экскурсія па экспазіцыі «Турызм у кіно і геральдыцы», прысвечанай Дню касманаўтыкі (вул. Савецкая 31, офіс 2). Правядзе Аляксандр Старыцын.
10:00 — Спадчына брыгiтак (вул. Карла Маркса, 27). Правядуць Гражына Шалкевіч, Антоній Грэмза. Экскурсія па касцёле, агляд старадаўняга драўлянага лямуса.
10:00 — Дзевятоўка, Дзевятоўка-светлы, сонечны раён! (Чырвоны касцёл, вул. Курчатава 32). Правядзе: Міхаіл Нарынкевіч. Шпацыр па тыповым спальным мікрараёне горада, былой вёсцы Дзевятоўка, музеі «Жывая гісторыя горада» (мікрараён «Дзевятоўка»).
11:00 — Гарадзенскі «Danse Macabre»: кароткі апавед пра смерць і надзею (вул. Карла Маркса, 27). Правядзе Андрэй Чарнякевіч. Галоўныя постаці старажытнай алегорыі і іх адпаведнікі ў гісторыі горада: кароль, біскуп, яўрэй, жанчына, дзіце… Культ і індустрыія смерці, патрыятычнуя жалоба, тэстаменты і цудоўнае уваскрашэнне.
11:00 — Гродна ў паўстаннi 1863−64 гг. (памятная дошка ў гонар паўстанцаў на Чыгуначным вакзале, вул. Будзёнага 37). Правядзе Васiль Герасiмчык. Гісторыя паўстання Каліноўскага 1863−1864 гг. у Гродне ад аўтара кнігі «Канстанцін Калiноускi: асоба i легенда».
12:30 — Грэка-каталiцкая царква. Гiсторыя i сучаснасць (вул. Гараднічанская, 32). Правядзе Андрэй Крот. Экскурсія па грэка-каталіцкай царкве Маці Божай Фацімскай.
14:30 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор г. Гродна і яго старажытныя кнігі і іконы (вул. Ажэшка, 23). Правядзе Георгій Рой. Можна будзе азнаёміцца з храмавымі іконамі, святынямі, падняцца на саборную званніцу і паспрабаваць сябе як званара, наведаць прыходскую бібліятэку і пазнаёміцца са старадрукамі і старажытнымі іконамі са сховішчаў саборнай рызніцы.
15:00 — Вялебны Слуга Божы Мельхіёр Фардон — францішканін і гарадзенец, якога мы не ведаем (вул. Чырвонапартызанская, 2 — 1). Экскурсію правядуць а. Антоній Пажэцкі OFMСonv, настаяцель кляштара францішканцаў і парафіі Маці Божай Анёльскай і Алена Якута. Экскурсія па касцёле Маці Божай Анёльскай, дзе пахаваны а. Мельхіёр. Чаму яшчэ пры жыцці гарадзенцы называлі яго «святым».
(экскурсія 13 красавіка, субота на 15.00)
15:30 — Захаванне і развіццё спадчыны Лютэра на Гродзеншчыне (вул. 1 мая, 5). Правядзе Уладзімір Татарнікаў. Гісторыя лютэран Гродзеншчыны, экскурсія па Лютэранскай карце г. Гродна, міні-канцэрт арганнай музыкі.
11:00 — Ад старога стадыёна да новага: гісторыя спорту ў Гродна (веласіпедная) (вул. Захарава, ля ўваходу ў корпус ДУА «ГрДУ ім. Я. Купалы «). Правядзе Руслан Кулевіч. Гісторыя спартовага жыцця горада над Нёманам
12:00 — Гісторыя яўрэяў горада Гродна (вул. Вялікая Траецкая 59а). Правядзе Барыс Квяткоўскі. Экскурсія па Вялікай харальнай сінагозе ад старшыні іудзейскай абшчыны г. Гродна
15:00 — Падарожжа па Гараднiцы (сквер на вул. Тэльмана-Урыцкага). Правядзе Iгар Лапеха. Расказ пра ансамбль «Гараднiца», дзейнасць Антонiя Тызенгауза
15:00 — Па броварах на роварах (роварная). Правядзе Яўген Махнач. Якія напоі ўжывалі гродзенцы сто гадоў таму, дзе, як і кім яны вырабляліся.
13:30 — Ostatnia Stolica Rzeczpospolitej (Новы Замак, вул. Замкавая, 20). Правядзе Пшемэк Расевіч-Кучынскі. Месцы, дзе засталіся найбольш глыбокія сляды гісторыі Рэчы Паспалітай.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…