У трэцім матчы фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 7 красавіка, «Нёман» мінімальна саступіў «Юнацтву» — 1:2.
Чарговы баявы матч паказалі супернікі ў фінале. Госці першымі адкрылі лік, зрабіў гэта на на 15-й хвіліне Кагалёў. «Нёман» здолеў зраўняць лік толькі на чацвёртай хвіліне другога перыяду. Гродзенцы рэалізавалі большасць, шайбу на свой рахунак запісаў Бадун. У трэцім перыядзе гледачы ўбачылі толькі адну шайбу, хоць момантаў у каманд было дастаткова. Асабліва «Нёман» актыўна дзейнічаў у атацы, але ў гасцей упэўнена абараняў вароты Брыкун. Вырашальны гол на 43-й хвіліне застаўся за мінчанамі, адзначыўcя Развадоўскі .Такім чынам «Юнацтва» абыгрывае «Нёман» з лікам 2:1 і выходзіць наперад у фінальнай серыі.
Шайбы:
0:1 — Кагалёў (К. Брыкун, Антонаў, 15.15).
1:1 — Бадун (23.46).
1:2 — Развадоўскі (43.02).
Лік у серыі да 4-х перамог — 1:2.
Наступны матч каманды правядуць 8 красавіка, таксама ў Гродне.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…