У мінулую суботу, увечары, на станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі паступіў званок з вёскі Кавалі Ваверскага сельсавета. Жанчына паведамляла, што падчас ежы мужчына папярхнуўся і перастаў дыхаць. На выклік адправілася брыгада медыкаў. На жаль, да іх прыезду 32-гадовы мясцовы жыхар ужо не падаваў прыкмет жыцця. Была канстатавана біялагічная смерць пацыента.
Ад таго, што за ежай можна папярхнуцца, ніхто не застрахаваны. Таму рэдакцыя «Лiдскай газеты» звярнулася да загадчыцы станцыяй хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі Ганне Сыманюк з просьбай даць параду, як паводзіць сябе ў такіх выпадках.
— Калі чалавек падавіўся ежай, наступаюць прыкметы ўдушша, не хапае паветра, яму неабходна тэрмінова аказаць першую дапамогу, — кажа Ганна Сцяпанаўна. — Раней лічылася, што трэба пастукаць пацярпеламу па спіне. Аднак гэта не прынясе належнага эфекту. Варта стаць ззаду пацярпелага, абхапіць яго рукамі, сашчапіўшы іх у замак пад рэбернай дугой, і моцна націснуць на жывот. Рух паўтарыць некалькі разоў, пакуль не вызваляцца дыхальныя шляхі чалавека. Калі пацярпелы страціў прытомнасць, неабходна пакласці яго на бок і таксама абедзвюма рукамі, абхапіўшы ззаду, націскаць пад рэбернай дугой.
Валоданне гэтымі нескладанымі прыёмамі і прымяненне іх у тэрміновым парадку пры неабходнасці дапамогуць выратаваць жыццё чалавека.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…