Футбольны «Нёман» падпісаў аўстрыйскага абаронцу

3 красавіка гродзенскі «Нёман» абвясціў аб падпісанні 25-гадовага аўстрыйскага абаронцы Патрыка Веселлі. Кантракт з футбалістам разлічаны на адзін год.

Вядома, што футбаліст раней выступаў за «Адміру Ваккер» ў першай аўстрыйскай Бундэслізе, балгарскі клуб «Септемвры» (Д1), а апошнім яго клубам быў яшчэ адзін клуб на радзіме гульца — «Санкт-Пёльтэн» (Д1). Акрамя таго, у актыве Веселлі матчы за юнацкую (U-19), маладзёвую (U-21) і алімпійскую зборныя Аўстрыі.

Нагадаем, пасля першага тура чэмпіянату «Нёман» размясціўся ў верхняй частцы табліцы з трыма ачкамі ў актыве. 6 красавіка жоўта-зялёныя правядуць першы хатні матч у новым сезоне і будуць прымаць салігорскі «Шахцёр». Пачатак у 18:00. Уваход на матч будзе вольным.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024