3 красавіка гродзенскі “Нёман” абвясціў аб падпісанні 25-гадовага аўстрыйскага абаронцы Патрыка Веселлі. Кантракт з футбалістам разлічаны на адзін год.

Вядома, што футбаліст раней выступаў за “Адміру Ваккер” ў першай аўстрыйскай Бундэслізе, балгарскі клуб “Септемвры” (Д1), а апошнім яго клубам быў яшчэ адзін клуб на радзіме гульца – “Санкт-Пёльтэн” (Д1). Акрамя таго, у актыве Веселлі матчы за юнацкую (U-19), маладзёвую (U-21) і алімпійскую зборныя Аўстрыі.

Нагадаем, пасля першага тура чэмпіянату “Нёман” размясціўся ў верхняй частцы табліцы з трыма ачкамі ў актыве. 6 красавіка жоўта-зялёныя правядуць першы хатні матч у новым сезоне і будуць прымаць салігорскі “Шахцёр”. Пачатак у 18:00. Уваход на матч будзе вольным.