Другая кропка гродзенскага кафэ «GoGo Pizza» з’явіцца ў гэтым годзе ў ГЦ «Kazzarma Mall», які будуюць на Шчорса, 11а. Новая ўстанова будзе максімальна «празрыстай» для наведвальнікаў, піша vgr.by.
Будучае кафэ размесціцца на першым паверсе гандлёвага цэнтра, а яго плошча складзе каля 100 «квадратаў». Патрапіць унутр рэстаранчыка можна будзе як з вуліцы, так і знутры «Kazzarma Mall».
Як распавёў дырэктар «GoGo Pizza» Андрэй Велента, фішкай новай установы стане «празрыстасць» для кліентаў. Дамагчыся гэтага маюць намер з дапамогай адкрытай кухні - працэс гатоўкі ў якой будзе праходзіць на вачах наведвальнікаў:
— Сёння піцэрыі з такой канцэпцыяй — сусветны трэнд. Усе папулярныя брэнды даўно імкнуцца быць максімальна празрыстымі для гасцей. Вось і нашы кліенты змогуць ледзь не за руку вітацца з піцамэйкерам. Мы аддаём сабе справаздача ў гэтым, усе нашы супрацоўнікі будуць разумець адказнасць такога стылю. Мы пойдзем далей і будзем гатаваць у адкрытую яшчэ і бліны — другі па папулярнасці прадукт у нашай піцэрыі, — адзначыў Велента.
Сюрпрызам для наведвальнікаў стане незвычайнае афармленне інтэр'еру піцэрыі - дызайн і нестандартныя матэрыялы, якія могуць выклікаць здзіўленне, растлумачыў дырэктар кафэ.
Таксама з’явіцца барная стойка — яна будзе сумешчана з зонай гатавання піцы. У адрозненне ад кропкі на Карла Маркса, якая працуе па прынцыпе самаабслугоўвання, у новай піцэрыі заказы будуць прыносіць да столікаў. Будзе працаваць адна каса. Чакаецца, што ўстанова не будзе працаваць на дастаўку, але пры гэтым для жыхароў мікрараёна па вуліцах Шчорса і Пралетарская заказы будуць дастаўляць бясплатна.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…