У адной з былых казармаў на Шчорса плануюць адкрыць ГЦ «Kazzarma Mall». Агульная плошча цэнтра — больш за 3 580 кв. метраў, сярод іншага ў ім размесціцца прадуктовая крама «Белмаркет» агульнай плошчай каля тысячы кв. метраў.
У двухпавярховым шматфункцыянальным будынку плануюцца офісы, кафэ, аптэка і цырульня. Усяго пад арэнду прапануюць 28 памяшканняў ад 12 да 145 м.кв. з магчымасцю аб’яднання. Цокальны паверх ўласнік прапануе пад кафэ або бар.
Гандлёвы цэнтр размесціцца на цэнтральнай вуліцы новага жылога раёна на вул. Шчорса, 11а. У новым раёне вялікая колькасць шматкватэрных дамоў, развітая транспартная інфраструктура і няма прадуктовых крамаў.
Дзве казармы на месцы былога ваеннага гарадка на вуліцах Шчорса і Пралетарская доўгі час пуставалі. У верасні 2017 года іх купілі за адну базавую дзве прыватныя кампаніі.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…