На месцы крамы “Z-маркет”, якая працавала на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Урублеўскага, каля паліклінікі №4, адкрылася чарговая піцэрыя “Pizza&Coffee”. Піцэрыя пачала працу ў канцы сакавіка.
Крамы “Z-маркет” належаць таму самаму ўласніку, што і сетка піцэрый. Гэта фірма з літоўскім капіталам.
Таксама літоўскі інвестар мае ва ўласнасці пляцоўку на вуліцы Замкавай у цэнтры Гродна – там плануецца збудаваць офісны цэнтр.







