Гродзенка малявала аўтапартрэты 365 дзён запар. Глядзіце, што атрымалася

Лена Гіль з Гродна 28 красавіка 2017 года вырашыла маляваць кожны дзень цягам году. Так з’явіўся праект «365 аўтапартрэтаў». Пры тым малявала сябе спачатку ў нататніках, потым у сшытку, а потым у кнізе. Што атрымалася, можна ўбачыць у галерэі «У Майстра».

Лена родам з Гродна, а зараз жыве ў Мінску. Таму выстава ў галерэі «У Майстра» мае для яе асаблівае значэнне і навявае цёплыя ўспаміны пра жыццё тут. Арт-дырэктарка галерэі Вольга Бараноўская называе праект «вельмі асабістым, глыбокім і па-жаночаму тонкім, які трэба глядзець уважліва, доўга і ўдумліва».

— Першапачаткова я згубілася, не было асабістай прасторы, часу. Такі перыяд — ці то гэта ўзрост, перыяд жыцця, яшчэ дзеці і сям’я. Яны справакавалі гэта. Тое, што здарылася, дазволіла мне сабраць сябе па кавалачках, — шчыра расказвае Лена.

Яна вырашыла кожны дзень рабіць хаця б адзін малюнак. Аказалася, што чалавек, з якім прасцей за ўсё дамовіцца, — гэта яна сама. Таму вырашыла маляваць аўтапартрэты. Як кажа Лена, гэта дазволіла стварыць рамкі і ў той жа час паглыбіцца ў змест.

«Асноўная ідэя — адчуць сябе, сваё цела, час, жаданні, калі ёсць шмат іншых абставінаў, — распавядае Лена. І знаёміць з імі. — Гэта Люба — адна з абставін».

Кацярына Петруцый і Лена Гіль з дачкой Любай
Першы месяц яна рабіла сэлфі і спрабавала іх змалёўваць. Яна зрабіла фотаздымак на дадатку, які паказвае, які ў вас узрост і пол. Яе вызначылі як 36-гадовага мужчыну, хоць тады яна была 31-гадовай жанчынай. Лена кажа, што паставілася да гэтага з цікаўнасцю. Праз месяц Лена набіла руку і пачала маляваць без фатаграфій.
Злева — першая праца Лены
На выставе можна было ўбачыць амаль усе працы. Пачынала Лена маляваць у нататніку, потым у сшытку, а калі яны скончыліся, працягнула ў кнізе. І надала гэтаму сэнс.

«А навошта купляць чысты нататнік? Я малюю па гатовым тэксце. Калі малюнак і тэкст у звязку, з’яўляецца трэці сэнс. Тэкст дапамагае, пашырае і паглыбляе візуальны сэнс». Да таго ж, лічыць Лена, гэта рэсайклінг — другое жыццё рэчаў. Кнігу, дарэчы, можна пагартаць. Лена вырашыла, што калі яна выжыла ў яе, то ў беражлівага гледача з ёй таксама нічога не здарыцца.

Максімальна простымі былі і інструменты — спачатку фламастары, потым чатыры слоічкі фарбы, два пэндзліка і «які-небудзь агрызак алоўка». Рабіліся яны з першага разу без эскізаў, таму што час у мамы траіх дзяцей у дэкрэце быў абмежаваны. Работы ўзаемазвязаны і адна не з’явілася б без другой.

Лена кажа, што гэта дапамагло прыняць сябе і прапрацаваць некаторыя комплексы. А таксама ацаніць свой патэнцыял. Праект, які рабіўся для сябе, перамог у конкурсе маладых мастакоў на Восеньскім салоне у 2018 годзе ў Мінску.

Сем работ з кнігі было прададзена. Але больш Лена разбіраць яе не будзе — кніга стане сувязным звяном паміж гэтай і будучай выставамі. Ужо ёсць 64 новыя малюнкі, на якіх намаляваныя людзі. Лена таксама малюе ў кнігах, але ўжо без такіх жорсткіх рамак. А каб выставіць малюнкі з кнігі, можна іх адсканаваць. У вялікім пашырэнні там нават з’яўляюцца новыя пласты, з якімі можна працаваць бясконца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025