За 10 гадоў кампанія velcom інвеставала ў Беларусь больш за 670 млн еўра. Холдынг А1 Telekom Austria Group, даччынай кампаніяй якога з’яўляецца беларускі аператар, гатовы і далей развіваць інфраструктуру сувязі, распавёў Томас Арнольдэр, гендырэктар аўстрыйскага холдынгу.
Томас Арнольдер быў членам аўстрыйскай дэлегацыі, якая наведала Мінск 28−29 сакавіка. Падчас візіту прайшла ў тым ліку сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Лідары дзвюх краін пацвердзілі намер паслядоўна развіваць узаемадзеянне ў пытаннях развіцця сувязі і ІКТ-сектара.
«Я вельмі рады, што значная частка перамоў была нададзена важнай тэме далейшага развіцця ІКТ і інфраструктуры сувязі. Перамовы былі вельмі канструктыўнымі, і я чакаю далейшага іх працягу з мэтай маштабнага разгортвання 4G-інфраструктуры, а ў перспектыве і 5G не толькі ў гарадах, але і ў сельскіх раёнах», — пракаментаваў Арнольднер вынікі сустрэчы.
«Больш за 98% тэрыторыі краіны забяспечана пакрыццём нашай 3G-сеткі, якасць якой, зыходзячы з майго досведу, адна з найбольш высокіх у Еўропе, нягледзячы на адны з самых нізкіх цэнаў на мабільную сувязь. Мы пацвярджаем нашу прыхільнасць і гатоўнасць падтрымліваць далейшае развіццё краіны ў кантэксце тэхналогій 4G і ў перспектыве 5G», — дадаў кіраўнік A1 Telekom Austria Group.
Кампанія velcom стала часткай аўстрыйскага тэлекамунікацыйнага холдынгу ў 2008 годзе. Акрамя інвестыцый, за 10 гадоў velcom таксама заплаціў у бюджэт 820 млн еўра падаткаў і збораў.
Аўстрыя з’яўляецца адным з важных інвестыцыйных партнёраў Беларусі, у тым ліку ў сферы дрэваапрацоўкі, тэлекамунікацый, банкаўскага сектара. Толькі за мінулы год Аўстрыя інвеставала ў Беларусь каля 300 млн долараў ЗША.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…