Нечакана для многіх беларускія ўлады запусцілі даўно абяцаны малы памежны рух з Польшчай. Аднак — ва ўрэзаным варыянце — толькі для зарэгістраваных у вузкай паласе 12,5 км ад мяжы. Такім чынам у спіс шчасліўчыкаў патрапілі жыхары гродзенскай Альшанкі.
Праўда, гэта нават не ўся Альшанка, а толькі адзін квартал паміж вуліцамі Орды, Багушэвіча, Караткевіча і Агінскага. Іншым проста не пашанцавала — дамы знаходзяцца за ўяўнай лініяй 12,5 км ад мяжы.
На гэту падзею ўжо адрэагаваў польскі бізнес. Напрыклад, «Карта Альшанца» з’явілася ў папулярнай сетцы дыскаўнтараў «Бедронка» акурат да 1 красавіка. «Бедронка» — першая крама, якую сустракаюць беларусы ў Польшчы, таму выпуск асобнай карткі лаяльнасці для гасцей з Беларусі быў справай часу.
Жыхары Альшанкі актыўна абмяркоўваюць сваё новае «бязвізавае» жыццё і магчымасці, якія ў іх з’явіліся. Паводле інфармацыі з Viber-чатаў раёна, нават мясцовы ксёндз атрымаў у пашпарт рэгістрацыю па адрасе парафіі, хоць у касцёле няма жылых памяшканняў. Гэта нібыта мае спрасціць яму важную задачу «ганяць на Польшчу». Па яго слядах ужо ідзе бацюшка з суседняй царквы, якая таксама патрапіла ў зону малога памежнага руху.
Акрамя Альшанкі ў зону патрапілі таксама «Аэрадром Караліно» і АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». Яны спадзяюцца на масавы наплыў жыхароў польскіх вёсак Чупрынава, Кругляны і Кундзін. На жаль, вёска Разадранка ў зону не патрапіла.
Калі вы дачыталі да гэтага моманту, звярніце ўвагу на дату на календары.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…