Навіны

Гродна стане пабрацімам Нур-Султана, а замест Чапаева паставяць Назарбаева

Спіс гарадоў-пабрацімаў Гродна пашырыцца сёлета на яшчэ адзін. Першы пабрацімам у Казахстане стаў горад Нур-Султан, які яшчэ нядаўна называўся Астана.

Нагадаем, Астану перайменавалі пасля таго, як шматгадовы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў з пасады прэзідэнта.

Чакаецца, што афіцыйна Гродна і Нур-Султан стануць пабрацімамі летам, калі ў Гродна прыляціць вялікая казахстанская дэлегацыя.

Каб адзначыць знакавую падзею, дэлегацыя плануе прывезці з сабой падарунак — помнік Нурсултана Назарбаева. У аддзеле ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама ўжо прапанавалі для помніка нядаўна вызвалены пастамент на вуліцы Васілька, дзе нядаўна стаяў Чапаеў. Як вядома, Васіль Іванавіч туды не вернецца, а адправіцца на «пенсію» ў музей.

Ёсць у гэтай замене помнікаў і элемент эканоміі: апошнія літары абодвух прозвішчаў паўтараюцца, таму фрагмент «аев» можна ўзяць са старога подпіса.

У гарвыканкаме зараз актыўна абмяркоўваюцца варыянты помніка, які можна падарыць у адказ жыхарам Нур-Султана. Паколькі тыя дараць помнік яшчэ жывога чалавека, лагічна адказаць тым жа. А паколькі былых прэзідэнтаў у Беларусі яшчэ няма, ідэолагі прапануюць падарыць сціплы помнік Віктара Лісковіча — намесніка старшыні аблвыканкама Гродна.

Калі вы дачыталі да гэтага моманта, то раім звярнуць увагу на дату ў календары.

Падзяліцца
Меткі: жарты

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025