У шостым паўфінальным матчы «Нёман» у Салігорску 30 сакавіка прайграў «Шахцёру».
Лік у серыі зраўняўся — 3:3. Лёс супрацьстаяння 1 красавіка вырашыць сёмы паядынак у Гродне.
«Шахцёр» — «Нёман» — 3:1 (0:0, 2:1, 1:0)
галы:
21:47 0:1 — Рэмезаў (Сцяпанаў, Ляўша, — бол.)
23:43 1:1 — Андрушчанка (Карабанаў)
31:24 2:1 — Карабанаў (Андрушчанка, Ляўко)
59:16 3:1 — Дзямкоў (Гарбуноў, Камбовіч)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Не атрымалася рэалізацыя момантаў, якія мы стварылі. Сёння вельмі добра выглядала пяцёрка Рэмезава, яны стварылі дастаткова момантаў, але проста не забілі. Я не магу сказаць, што выручыў варатар: тут было проста не трапленне ў вароты, штанга, вышэй варот. Гэта асноўная памылка. Ну і дзве грубыя памылкі, якія прывялі да галоў у другім перыядзе. Мы шайбу не вывелі з зоны, і тут жа былі пакараныя. Была актыўная гульня з двух бакоў: спрабавалі хутка пераходзіць ад абароны да атакі, было шмат кідкоў па варотах.
1 красавіка ў Гродне пройдзе сёмы паядынак серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам». Пачатак у 19:00.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…