У шостым паўфінальным матчы «Нёман» у Салігорску 30 сакавіка прайграў «Шахцёру».
Лік у серыі зраўняўся — 3:3. Лёс супрацьстаяння 1 красавіка вырашыць сёмы паядынак у Гродне.

«Шахцёр» — «Нёман» — 3:1 (0:0, 2:1, 1:0)

галы:
21:47 0:1 — Рэмезаў (Сцяпанаў, Ляўша, — бол.)
23:43 1:1 — Андрушчанка (Карабанаў)
31:24 2:1 — Карабанаў (Андрушчанка, Ляўко)
59:16 3:1 — Дзямкоў (Гарбуноў, Камбовіч)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Не атрымалася рэалізацыя момантаў, якія мы стварылі. Сёння вельмі добра выглядала пяцёрка Рэмезава, яны стварылі дастаткова момантаў, але проста не забілі. Я не магу сказаць, што выручыў варатар: тут было проста не трапленне ў вароты, штанга, вышэй варот. Гэта асноўная памылка. Ну і дзве грубыя памылкі, якія прывялі да галоў у другім перыядзе. Мы шайбу не вывелі з зоны, і тут жа былі пакараныя. Была актыўная гульня з двух бакоў: спрабавалі хутка пераходзіць ад абароны да атакі, было шмат кідкоў па варотах.

1 красавіка ў Гродне пройдзе сёмы паядынак серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам». Пачатак у 19:00.