Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны — трэнеры і псіхолагі. На сустрэчы стартап-школы 28 сакавіка яны распавялі, як выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі, віртуальную і дапоўненую рэальнасць у сваёй працы. Сустрэчы стартап-школы праходзяць пры падтрымцы агенцтва ЗША па міжнародным развіцці, таму ўдзельніцай сустрэчы стала таксама часова павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур, якая ў гэты дзень была ў Гродне з рабочым візітам.
«Я вельмі рада таму, наколькі сфера IT блізкая людзям, якія тут жывуць. І я жадаю вам, каб вы думалі вялікімі катэгорыямі, вялікімі марамі. Я жадаю вам упартай працы і каб вы ніколі не пераставалі задаваць пытанне пра тое, што ж яшчэ можна палепшыць у нашым жыцці», — казала Джэніфер Мур.
Кацярына Буча і Вадзім Пабярэжны распавялі пра тое, як выкарыстоўваюць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці ў сваім праекце спартыўна-псіхалагічнай падрыхтоўкі спартсменаў «Выхавай чэмпіёна». Аналагаў праекта, па словах аўтараў, у Беларусі няма.
Псіхолаг і трэнер Сяргей Міхальчык распавёў аб дадатку па сканаванні твару «Відкор-М». Дадатак атрымлівае дадзеныя аб асіметрыі мозгу і можа зрабіць поўны аналіз чалавека, яго якасцяў і здольнасцяў.
Кацярына Буча лічыць, што сучасныя лічбавыя тэхналогіі дазваляюць распрацаваць новыя метады і прылады працы, якія потым знойдуць прымяненне не толькі ў спорце, але і ў бізнесе.
«Я не звычайны спартыўны псіхолаг. Ён дапамагае наладзіцца на спаборніцтвы, працаваць са сваімі страхамі, сваім станам, спраўляцца з мандражом, напрыклад, перадстартавым. Агулам ён дыягнастуе стан. Але я трохі іншымі рэчамі займаюся. У мяне праходзяць менавіта ментальная падрыхтоўка, я працую з мозгам».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…