Некалькі дзясяткаў фатаздымкаў, зробленых Пятром Шумавым цягам першай чвэрці ХХ стагоддзя, упершыню можна пабачыць у Гродне. На фота — самыя знакамітыя асобы таго часу: Альберт Энштэйн, Марына Цвятаева, Марк Шагал. Выстаўка прац Шумава адкрылася ў Новым замку 29 сакавіка.
Народжаны ў Гродне рэвалюцыянер і фатограф пражыў некалькі жыццяў. Сціплы гродзенскі гімназіст, потым студэнт, палымяны рэвалюцыянер, а потым самы знакаміты парыжскі фатограф. Шумаў памёр больш за 80 гадоў таму, але ягонае вяртанне як асобы і мастака ў Беларусь пачалося ўсяго некалькі гадоў таму з навуковых публікацый і дакументальных фільмаў.
Фотавыстаўка была арганізавана Пасольствам Беларусі ў Францыі і Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем. Фінансаванне выставы ўзяла на сябе гродзенская кампанія «Контэ Спа». Непасрэднымі ініцыятарамі выставы сталі гродзенскі фатограф і журналіст Аляксандр Ласмінскі і тагачасны пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. На выстаўцы прадстаўлены не толькі копіі здымкаў знакамітасцей, якія захоўваюцца ў Францыі, але і арыгінальныя здымкі і дакументы, што перахоўваюцца ў Гродне.
Выстаўка будзе працаваць у гродзенскім Новым Замку да сярэдзіны красавіка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…